Двое маленькіх дзяцей патрапілі ў аварыю з-за п’янага кіроўцы

Двое маленькіх дзяцей пацярпелі ў Мінску з-за п’янага кіроўцы.
Учора вечарам 24-гадовая жанчына, якая не мела вадзіцельскіх правоў і знаходзілася ў стане алкагольнага ап’янення, кіруючы аўтамабілем “Таёта Карола” сутыкнулася з “Фольксвагенам”.

У выніку здарэння ў абедзвюх аўтамашынах пацярпелі дзеці: 4-гадовая дзяўчынка і хлопчык ва ўзросце аднаго года. Дзяўчынка, якая ехала з п’янай маці, сядзела на пярэднім сядзенні і атрымала сатрасенне мазгоў.

БелаПАН