Двое мужчын трапілі пад цягнікі ў Гомельскай вобласці, адзін загінуў
Здарэнні адбыліся з інтэрвалам у 4 гадзіны.
Чарговыя здарэнні на чыгунцы адбыліся ў Гомельскай вобласці. З інтэрвалам у 4 гадзіны пад цягнікі трапілі двое мужчын. Увечары 16 сакавіка дызель-цягнік Куток — Гомель на прыпынку "Прудоўка" збіў мужчыну, які сядзеў на рэйках. Ён загінуў.
Уначы 17 сакавіка на станцыі Жлобін-Заходні п'яны мужчына ішоў па рэйках. Яго збіў цягнік Гомель — Мінск. Мужчыну з сур'ёзнай траўмай галавы і шматлікімі пераломамі шпіталізавалі. Дарэчы, машыніст выкарыстаў экстраннае тармажэнне, аднак сутыкненне ўсё ж адбылося. Затрымка ў руху цягніка склала 27 хвілін, інфармуе БЕЛТА.
Як паведамляла Еўрарадыё, 9 сакавіка з разбежкай у тры гадзіны пад Мінскам і Калінкавічамі двум мужчынам на чыгунцы адрэзала галовы. У адным выпадку 54-гадовы мужчына ішоў па шляхах і трапіў пад цягнік, у іншым — 22-гадовы хлопец сам паклаў галаву на рэйкі.
П'яная жанчына трапіла пад цягнік, а пасля ўцякла з бальніцы
Нядаўна на станцыі Орша-Заходняя 20-гадовы хлопец атрымаў шматлікія траўмы і застаўся без пальцаў рук, трапіўшы пад цеплавоз.
Фота: ria.ru