Двое пацярпелых з "Пінскдрэву" застаюцца ў цяжкім стане

Двое пінчукоў у Брэсцкай лякарні застаюцца ў стабільна цяжкім стане. Адзін з іх ужо дыхае самастойна. Абодва пакуль застаюцца ў рэанімацыйным аддзяленні. Агулам у лякарні ляжаць трое пацярпелых ад выбуху на "Пінскдрэве". Трэці з іх знаходзіцца ў агульным аддзяленні. Магчыма, праз тры тыдні яго перавядуць у аддзяленне рэабілітацыі. Пра гэта Еўрарадыё распавёў намеснік галоўнага лекара Брэсцкай лякарні Тадэвуш Гарасімчык:

Гарасімчык: "Адзін у аддзяленні траўмы, двое ў рэанімацыйным. Той, які ў траўме, яшчэ тры тыдні прабудзе - праз пералом".

Яшчэ двое пацярпелых на "Пінскдрэве" застаюцца ў апёкавым цэнтры Мінскай лякарні хуткай дапамогі.