Двое забойцаў "пухавіцкага падпальшчыка" дагэтуль знаходзяцца дома
Двое забойцаў жыхара вёскі Пухавічы Жыткавіцкага раёна, вядомага як "пухавіцкі падпальшчык", дагэтуль не этапаваныя ў месцы пазбаўлення волі і знаходзяцца дома. БелаПАН паведамляе, што 9 чэрвеня Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд Гомельскага абласнога суда аб пазбаўленні двух забойцаў волі тэрмінам на тры і пяць гадоў. Аднак ні ва ўпраўленні дэпартамента выканання пакаранняў па Гомельскай вобласці, ні ў Жыткавіцкім РАУС, ні ў Вярхоўным судзе дакладна не патлумачылі, чаму гэтыя людзі дагэтуль не адпраўленыя ў месца адбыцця пакарання.
Нагадаем, злачынства адбылося ў снежні 2008 года. Аднавяскоўцы забілі жыхара вёскі Пухавічы, якога яны падазравалі ва ўчыненні падпалу, а труп спалілі. Пасля публічнага ўмяшання кіраўніка дзяржавы абвінавачаных у забойстве адпусцілі пад хатні арышт.