Двое затрыманых апазіцыянераў раней былі сябрамі БЗВ
Двое актывістаў апазіцыі ўжо затрыманыя ў сувязі з расследаваннем абставінаў выбуху ў Мінску. Паводле словаў Ніны Шыдлоўскай, намесніцы старшыні рады грамадскага
аб'яднання "Згуртаване беларусаў свету "Бацькаўшчына", затрыманыя - яе муж -
Міраслаў Лазоўскі, а таксама Ігар Корсак раней былі сябрамі Беларускага
згуртавання вайскоўцаў. Але пасля таго, як БЗВ была ліквідаванае, яны ніякай дзейнасцю не займаліся.
Шыдлоўская кажа, што ўчора былі праведзеныя ператрусы ў кватэрах.
Міраслава Лазоўскага ўчора трымалі ва ўпраўленні КДБ па Мінскай вобласці, а пасля прывезлі ў следчы камітэт ГУУС Мінгарвыканкама.
БелаПАН