Двое жыхароў Мазыра качалі з “Дружбы” нафту дзесяткамі тонаў

Злачынную групу, якая займалася крадзяжом нафты з нафтаправода “Дружба”, затрымалі ў Гомельскай вобласці.  Двое жыхароў Мазыра зрабілі ўрэзку ў трубу і па начах качалі “чорнае золата” ў аўтацыстэрну. Урэзку яны замаскіравалі пад калодзеж. Гэты нелегальны канал супрацоўнікі нафтаправода выявілі з дапамогай электроннай сістэмы кантроля.

У выніку супрацоўнікі КДБ затрымалі аўтацыстэрну з 20 тонамі нафты, якую везлі на Віцебшчыну з мэтай рэалізацыі. Следства пакуль не валодае інфармацыяй, як доўга качалі нелегалы нафту і якія страты яны нанеслі дзяржаве, адзначае ОНТ.