Двух братоў з Гомеля выселілі за камунальныя пазыкі ў 2,7 млн рублёў
Спачатку гамельчукам адключылі ўсе камунальныя паслугі. Але запазычанасць яны так і не аплацілі. Нарэшце, жыхароў гомельскай кватэры выселілі, інфармуе odsgomel.org. Высяленне адбывалася згодна з судовай пастановай, але на момант выканання судовага загаду братоў дома не было. Таму кватэру ўскрывалі без гаспадароў. Пра свой лёс браты дазналіся толькі праз дзве гадзіны пасля высялення.