Двум расіянам не далі вывезці з Беларусі 21 т бульбы

Баранавіцкія міліцыянты спынілі спробу незаконнага вывазу ў Расію 21 т бульбы.  Як інфармуе БЕЛТА, аўтамабіль МАН, якім кіраваў жыхар Тульскай вобласці Расіі праваахоўнікі затрымалі каля вёскі Сталовічы Баранавіцкага раёна. У кабіне аўтамабіля разам з кіроўцам знаходзіўся яшчэ адзін расіянін. Ніводзін з мужчын не змог паказаць суправаджальныя дакументы на бульбу.

Канфіскаваны ў іх тавар папярэдне ацанілі ў 21 млн рублёў.