Дырэктар “Белсату” Агнешка Рамашэўская-Гуза атрымала прэмію Гедройца
Дырэктар беларускамоўнага тэлеканалу “Белсат” Агнешка Рамашеўская-Гуза атрымала прэмію газеты Rzeczpospolita імя Ежы Гедройца, паведамляе БелаПАН. Прэмія імя Гедройца з’яўляецца адной з найбольш прэстыжных узнагародаў за заслугі перад Польшчай у падтрыманні добрых кантактаў з народамі Ўсходняй Еўропы. Узнагарода такой прэміяй дырэктара “Белсата” сведчыць пра тое, што супрацоўніцтва з народам Беларусі з’яўляецца адным з прыярытэтных кірункаў знешняй палітыкі Польшчы.