Дырэктар бізнэс-саюза імя Куняўскага трапіла пад следства
Пракуратура Мінскага раёна пачала крымінальную справу на Ганну Андрыевіч — дырэктара Бізнэс-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя М.Куняўскага (БСПН). Ганна Андрыевіч дырэктарам БСПН стала нядаўна, калі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання змянілася кіраўніцтва, дзе яна на працягу пяці гадоў займала пасаду начальніка Галоўнага ўпраўлення эканомікі. З новым кіраўніцтвам міністэрства жанчына, у руках якой знаходзілася эканоміка ўсяго аграпрамысловага сектару краіны, не ўжылася.
Да таго як Андрыевіч узяла ў свае рукі ўсю эканоміку АПК, яна пяць гадоў займала пасаду намесніцы старшыні Мінскага райвыканкама. Менавіта па гэтым перыядзе яе дзяржаўнай службы пракуратура і выстаўляе прэтэнзіі.
Як паведамляе "Ежедневник", пракуратура Мінскага раёна мае прэтэнзіі да Андрыевіч па адчужэнні будынка лячэбнага корпуса былой лякарні ў Астрашыкім гарадку. Нібы яна, працуючы намесніцай старшыні Мінрайвыканкама, у красавіку 2003 года прадала будынак па заніжаным кошце на карысць ІП ЧУП "Ікартайм", чым нанесла дзяржаве шкоду на 153,7 млн рублёў.
Сама Ганна Андрыевіч, якой журналісты затэлефанавалі, каб узяць каментары па сітуацыі, была вельмі здзіўленая здарэннем. Па яе словах, нейкія падазрэнні, што праваахоўныя органы маюць да яе прэтэнзіі, у яе паўсталі, калі яна вярталася з Нідэрландаў. На мяжы раптам высвятлілася, што ў яе існуюць нейкія абмежаванні для пераезду праз мяжу. Па словах жанчыны, раней па факце адчужэння будынка (менавіта па факце, а не ў дачыненні да Андрыевіч) ужо заводзілася крымінальная справа. Аднак у верасні 2009 года, г.зн. каля месяца таму, у Мінскі райвыканкам прыйшло апавяшчэнне, што справа зачыненая. Як заявіла Ганна Андрыевіч, ёй ніхто не паведамляў, што на яе распачалі крымінальную справу, хоць павінны былі гэта зрабіць.