Дырэктар "Дынама": Да матчаў ЛЧ усталюем новыя вароты і зробім VIP-рэстаран
Мінскі стадыён "Дынама" рыхтуецца да матчаў групавога турніру Лігі чэмпіёнаў, якія там будзе праводзіць восенню барысаўскі БАТЭ. Нагадаем, БАТЭ ўжо 30 верасня прымае на "Дынама" турынскі "Ювентус", 5 лістапада пройдзе гульня з піцерскім "Зенітам", а 25 лістапада - з мадрыдскім "Рэалам". Паводле словаў дырэктара стадыёна Уладзіміра Вільчынскага, праблемаў з правядзеннем матчаў позняй восенню не будзе:
"У нас ёсць падагрэў поля. Наш стадыён прыдатны для матчаў позняй восенню і ранняй вясной. Мы праводзілі гульні і ў сакавіку".
Што да правядзення неабходных працаў, дык тыдзень таму на "Дынама" прыязджаў прадстаўнік УЕФА, які іх і акрэсліў. Напрыклад, давядзецца ўстанавіць дадатковую платформу для тэлевізійных камер і новыя вароты. Вось што кажа Уладзімір Вільчынскі:
"Ёсць пытанні, на якія ўказаў дэлегат УЕФА. Ён сказаў: тут паправіць, тут паставіць трэба платформу, тут зрабіць VIP-рэстаран, тут прыбраць рэкламу. Усё гэта вырашаецца ў рабочым парадку".
Нагадаем, старшыня праўлення ФК БАТЭ Анатоль Капскі заявіў, што самыя дарагія квіткі на матчы Лігі чэмпіёнаў будуць каштаваць не больш за 30 тысяч рублёў.