Дырэктар музэя: Дом Коласа ў Пінску нельга выратаваць з-за жыльцоў
Дырэктар музея Якуба Коласа ў Мінску Зінаіда Камароўская пра пагрозу над школай, дзе выкладаў класік, не чула. У інтэрв'ю Еўрарадыё яна зазначыла, што важней выратаваць дом у Пінску, дзе жыў Якуб Колас. Камароўская: Там унутры (я была там гады 2-3 таму) і печ, і дзверы, і падлога — усё, як было пры Коласе, калі ён там кватараваў. І колькі мы ні падымалі пытанне ў Міністэрстве культуры і мясцовых уладаў — нічога не атрымалася, бо там вельмі многа прапісана людзей. І неабходна выдзяляць тады кватэры гэтым людзям.
Лёсам пінскіх будынкаў спн.Камароўская заклапочаная. Досвед купалаўскага музэя (які прывёз фрагменты гатэля "Масква", дзе скончыў сваё жыццё Янка Купала) яна лічыць не дужа прыдатным. Дырэктарка коласаўскага музея прапаноўвае ўшаноўваць памяць класіка ў мясцінах, звязаных з яго імем.
Камароўская: Тут жа стаіць пытанне не аб тым, каб мы ў музей у Мінск узялі дзверы ад школы ці акно нейкае ад школы. Калі ёсць магчымасць, то мэтазгодна там што-небудзь стварыць.