Дырэктар пахавальнай канторы з’ездзіў у адпачынак на катафалку
На службовым аўто “Опель-Зафіра” з’ездзіў у адпачынак за мяжу ўжо былы дырэктар баранавіцкай пахавальнай канторы “Памяць”. Міліцыянтам і супрацоўнікам КДК мужчына патлумачыў, што на гэты крок яго падштурхнула жонка. Вярнуўшыся праз 12 дзён, дырэктар заплаціў за пракат 140 тыс. рублёў. Між тым гадзіна пракату гэтай машыны каштуе ад 20 да 58 тысяч рублёў, так што нанесеныя прадпрыемству страты ацэненыя ў 2,5 млн рублёў. Высветлілася, што мужчына і па выходных карыстаўся аўто ў асабістых мэтах і праездзіў паліва на 4 млн. рублёў.