Дырэктара добрушскай "Аўтабазы" асудзілі на 7 гадоў за крадзеж бензіну

Суд Добрушскага раёна прыгаварыў дырэктара адасобленага структурнага падраздзялення "Аўтабаза" Добрушскага райпо да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Паводле інфармацыі Генеральнай пракуратуры, падчас папярэдняга расследавання і судовага пасяджэння ўстаноўлена, што дырэктар аўтабазы, выкарыстоўваючы сваё службовае становішча, аддаваў падначаленым работнікам прадпрыемства незаконныя ўказанні на фіктыўнае спісанне бензіну.

У будучым гэтае паліва ён выкарыстоўваў у сваіх асабістых мэтах. Усяго ён выкраў звыш 24 тысяч літраў бензіну, чым нанёс урон у асабліва буйным памеры на суму больш за 42 мільёны рублёў.

БелаПАН