Дыскваліфікацыя Глеба не адмененая, апеляцыю "Арсенала" адхілілі

Апеляцыя "Арсенала" з нагоды дыскваліфікацыі Аляксандра Глеба адхілена.  Нагадаем, капітан зборнай Беларусі і гулец "Арсенала" быў пакараны за ўдар у твар абаронцы "Рэдзінга" Грэма Марці ў паядынку мінулага тура прэм'ер-лігі. Суддзя не заўважыў гэты інцыдэнт падчас гульні, інакш Глеб адразу ж пабачыў бы чырвоную картку.

Дысцыплінарны камітэт Англійскай футбольнай асацыяцыі дыскваліфікаваў Глеба на тры апошнія гульні чэмпіянату.

Прессбол