Дыяна Арбеніна: Мне забаранілі граць практычна паўсюль у Расіі

"Апошнія навіны дзівяць сюррэалізмам, — працягвае Арбеніна. — Сёння мне ўжо забаранілі чытаць вершы, прасілі сказаць вам, што я не магу "па тэхнічных прычынах". Да гэтага два тыдні 24-х гадзіннага кашмару: кожны дзень мы змагаліся за гарады...".

Дыяна Арбеніна піша, што ёй "прыпісваюць хлусню пра падтрымку бандытаў-фашыстаў-нацыяналістаў".

"Распавядаюць даверлівым, якія сядзяць перад тэлевізарам, пра амерыканскага мужа і гастролі ва Украіне ... Я не ведаю, чым выкліканая гэтае цкаванне. Я граю рок-н-рол, і я гэта раблю, як магу ўжо 20 гадоў без якога-небудзь палітычнага падтэксту. Я хачу жыць у вольнай краіне і была ўпэўненая ў сваёй асабістай недатыкальнасці як грамадзянін, які любіць і які пакутуе за сваю радзіму", — прыводзіць словы Арбенінай расійская служба "Радыё Свабода".

Як адзначае выданне NEWSru.ua, 3 лiпеня гурт "Начныя снайперы" выступіў ў Кіеве, а яго салістка Дыяна Арбеніна прызналася ў любові да Украіны.

На сайце "Начных снайпераў" з'явілася інфармацыя, што па незалежных ад гурта прычынах адмяняюцца паэтычныя чытанні Арбенінай 7 верасня. Арганізатары фестывалю "Букмаркет" атрымалі распараджэнне адмяніць выступ у рамках фестывалю ў маскоўскім парку "Чырвоная Прэсня", — гаворыцца на сайце.

Не так даўно музыка Андрэй Макарэвіч (дарэчы, таксама з беларускімі каранямі) звярнуўся з лістом да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з заклікам спыніць "шабаш, што ганьбуе яго (Макарэвіча) імя" ў газетах і на тэлебачанні. Раней лідар "Машыны часу" выступіў на дабрачынным канцэрце для бежанцаў з Данецкай вобласці ва ўкраінскім горадзе Святагорск.