Дзеці Брыля праігнаруюць адкрыццё мемарыяльнай дошкі па бацьку

Прадстаўнікі ўпраўлення культуры Мінгарвыканкаму затэлефанавалі сёння дачцэ Янкі Брыля Галіне і паведамілі пра адкрыццё мемарыяльнай шыльды. Цырымонія пачнецца заўтра апоўдні каля дому №78 па новым праспекце Машэрава (раней гэта быў дом №8 па вуліцы Дразда).  На роспыты Галіны Брыль ёй паведамілі, што шыльду будуць адкрываць прадстаўнікі афіцыйнага Саюзу пісьменнікаў — Мікалай Чаргінец, Уладзімір Гніламёдаў і Аляксандр Жук.

Галіна Брыль заявіла, што яна на цырымонію адкрыцця мемарыяльнай шыльды не прыйдзе. Сітуацыю тлумачыць літаратурны крытык Анатоль Сідарэвіч, які доўгі час сябраваў з народным пісьменнікам:

Сідарэвіч: Мякка кажучы, Мікалай Чаргінец не тая асоба, якую ў сям'і Брылёў любяць. Калі памерла Ніна Іванаўна (жонка Брыля. — Еўрарадыё), званіў Чаргінец Брылю. І Мікалай Іванавіч тады мог дапамагчы — не дапамог... Дый не толькі таму! Яны і ідэйна не супадалі са "старым"