“Дзеці ў бядзе” нарэшце забралі з мытні груз гуманітарнай дапамогі

Брэсцкая дабрачынная арганізацыя “Дзеці ў бядзе” перавезла на свой склад партыю біяшампуню ды іншых экалагічных сродкаў дзіцячай гігіены, якія сабраў і даставіў з Нямеччыны дабрадзей Аляксандр Віганд. Старшыня “Дзяцей у бядзе” Алена Галаш патлумачыла Еўрарадыё, чаму не ўдавалася гэта зрабіць раней:   "У нас на той момант не быў аформлены склад, не было “зоны мытнага кантролю”. Навошта ўтрымліваць вялікія склады, калі няма грузу? Арэнда каштуе вялікіх грошай. Мы плацім сваімі, дзіцячымі грашыма...".

Нагадаем, спадар Віганд вёз 60 скрыняў вагой 178 кілаграмаў. Калі яго не прапусцілі 7 траўня праз пераход “Варшаўскі мост”, раздаў частку грузу палякам у Тэрэспалі, але потым вырашыў праехаць у  Беларусь праз грузавы пераход “Казловічы”. У выніку, “Дзеці ў бядзе” атрымалі 150 кілаграмаў шампуняў і крэмаў.


Глядзі таксама:

Нямецкі дабрадзей ледзьве не памёр на беларуска-польскай мяжы

У Брэсце не прапусцілі цераз мяжу “гуманітарку”