Дзеці завалілі Светлагорск фальшывымі грашыма
У Светлагорску на працягу тыдня шукалі фальшываманетчыкаў, якія разлічваліся ў крамах несапраўднымі грашыма. У выніку міліцыя затрымала восем вучняў.
Апынуўшыся на летніх вакацыях, падлеткі пачалі шукаць вострых прыгодаў. 14-15-гадовыя школьнікі выраблялі купюры ў 10 і 20 тысяч рублёў на звычайнай капіравальнай тэхніцы. Нарэшце пры спробе ў чарговы раз заплаціць ў краме фальшывай купюрай уся група была выкрыта.
Саміх падлеткаў можна толькі паставіць на ўлік у інспекцыі па справах непаўнагадовых — па ўзросце яны не могуць быць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці за такое правапарушэнне.
Бюлетэнь-онлайн