Дзецям дазволілі ездзіць на аздараўленне за мяжу толькі да 14 гадоў

Беларускія дзеці змогуць выязджаць на аздараўленне за мяжу толькі да 14 гадоў і не больш за тры разы за год. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
Акрамя таго, паводле дакумента беларускія арганізацыі змогуць накіроўваць дзяцей на аздараўленне толькі ў тыя замежныя дзяржавы, з якімі Беларусь склала міжнародныя дамовы, якія прадугледжваюць дзяржаўныя гарантыі бяспечнага знаходжання дзяцей на аздараўленні ў дадзенай краіне і іх своечасоваму вяртанню ў краіну, паведамляе “Інтэрфакс”.

Да падпісання такіх дамоў на аздараўленне за мяжу дзецям можна выязджаць толькі ў складзе адмысловых арганізаваных груп.