Дзегалевіч і Пучак выйшлі ў паўфінал на тэнісным турніры ў Празе
Беларускія тэнісісткі Кацярына Дзегалевіч і Таццяна Пучак выйшлі ў паўфінал спаборніцтваў дуэтаў на тэнісным турніры ў Празе. Прызавы фонд турніру складае 220 тысяч долараў ЗША. 14 ліпеня ў другім крузе яны перамаглі "пасеяных" пад другім нумарам чэшак Андрэю Главачкаву і Лючыю Градэцку — 6:4, 2:6, 10:7 (тай-брэйк), паведамляе БелаПАН.
Наступныя суперніцы беларускай пары вызначацца ў матчы францужанкі Аліз Карнэ і славачкі Магдалены Рыбарыкавай супраць румынкі Монікі Нікулеску і венгеркі Агнэш Саваі.
На турніры аналагічнага фармату ў Палерма (прызавы фонд таксама 220 тысяч долараў) нашая суайчынніца Дар'я Кустова і ўкраінка Марыя Карытцава саступілі ў чвэрцьфінале расіянцы Марыі Кандрацьевай і францужанцы Сафі Лефеўр — 6:2, 1:6, 6:10 (тай-брэйк).