Дзеля чэмпіянату свету па хакеі ў 2014-м Беларусь увядзе бязвізавы рэжым?
8 траўня кангрэс ІІХФ вызначыць краіну-гаспадыню хакейнага чэмпіянату свету-2014. Кіраўнік Беларускай федэрацыі хакею Ўладзімір Навумаў у інтэрв'ю "Прессболу" распавёў аб беларускіх прапановах на гэты конт. Па словах кіраўніка хакейнай федэрацыі, мяркуецца зрабіць бязвізавы ўезд у Беларусь на час чэмпіянату свету для заўзятараў з розных краінаў. Гэта працягнецца каля трох тыдняў. Адпаведную гарантыю, як паведамляе eSport.By, падпісаў міністр замежных справаў нашай краіны Сяргей Мартынаў.