Дзень інфармавання: Лябедзьку вызвалілі, Калякіна затрымалі

Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, затрыманы 30 верасня ў цэнтры Мінска за раздачу інфармацыйных матэрыялаў Аб'яднаных дэмакратычных сілаў, выйшаў на волю. У Савецкім РУУС яго пратрымалі каля дзвюх гадзін. А вось лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін, які быў затрыманы каля прахадной Мінскага трактарнага завода, цяпер знаходзіцца ў двары Партызанскага РУУС.

БелаПАН нагадвае, што раздача друкаваных матэрыялаў праходзіць 30 верасня ў Мінску і іншых гарадах Беларусі ў межах агульнарэспубліканскага дня інфармавання, які праводзяць АДС. З 450 заявак на правядзенне ў гэты дзень пікетаў па ўсёй краіне былі задаволены толькі дзве — у Магілёве і Полацку.