Дзесяць гадоў таму Ігар Корсак быў аштрафаваны за графіці
Затрыманы супрацоўнікамі КДБ, як падазроны ў "злосным хуліганстве" падчас канцэрту 4 ліпеня, Ігар Корсак раней ужо праходзіў па крымінальнай справе. 31 жніўня 1998 года суд Ленінскага раёна Мінску вынес прысуд па справе
дваіх навучэнцаў сталічнай мастацкай вучэльні 23-гадовага Ігара Корсака
і 18-гадовага Паўла Сілівончыка. Іх справа, якая спачатку мела
адміністрацыйны характар, пасля была перакваліфікаваная ў крымінальную.
Хлопцаў абвінавачвалі ў "хуліганскіх дзеяннях з асаблівым цынізмам" і "дзёрзкасцю" - яны раскідалі ў мінскім мікрараёне Серабранка апазіцыйныя ўлёткі і малявалі на сценах эмблему "спарыш".
Пракурор патрабаваў пакараць Корсака і Сілівончыка пазбаўленнем волі тэрмінам на год з адтэрміноўкай прысуду. Як паведамляў у той час праваабарончы цэнтр "Вясна", акрамя таго, у выяве "спарыша" следства ўбачыла аналогію з фашыстоўскай свастыкай.
Аднак адвакаты i грамадскi абаронца пераканалі суддзю зняць з падсудных абвiнавачванне ў распаўсюджваннi фашыстоўскай сiмволiкi. Суду было прадстаўленае заключэнне экспертаў-мастацтвазнаўцаў, з якога вынiкала, што знак "спарыша" з'яўляцца часткай беларускага арнаменту.
На судзе Корсак i Сiлiвончык "прызналi сваю вiну часткова". Яны былі аштрафаваныя на 2,5 млн рублёў кожны.