Дзесяціборац Андрэй Краўчанка стаў бронзавым прызёрам па лёгкай атлетыцы

Дзесяціборац Андрэй Краўчанка стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы, піша БелаПАН. Гэта ўжо трэці  медаль беларускіх спартоўцаў на чэмпіянаце Еўропы ў Барселоне па лёгкай атлетыцы. 27 ліпеня Надзея Астапчук заваявала залаты, а Наталля Міхневіч - срэбраны медаль у штурханні ядра.

Срэбраны прызёр пекінскай Алімпіяды Андрэй Краўчанка заняў трэцяе месца ў спаборніцтвах дзесяціборцаў, набраўшы 8370 ачкоў (яго найлепшы вынік у сезоне-2010). "Золата" ў француза Рамэна Бара (8453), "срэбра" - у галандца Ээлка Сінтніколааса (8436). Яшчэ адзін прадстаўнік Беларусі Эдуард Міхан заняў восьмае месца (7999 ачкоў - паўтор асабістага рэкорду).