Дзесяцікласнік угаварыў 15 незнаёмых узяць для яго крэдыт
Першамайскі РУУС Мінска распачаў крымінальную справу ў дачыненні да 16-гадовага мінскага школьніка. Хлопец затрыманы, паведамляе БелаПАН.
Падлетак, распавядаў незнаёмым, што, маўляў, расійскі падданы, а ў Мінску знайшоў мадэль ноўтбука (мадэма, мабільнага тэлефона і г.д.), якую даўно шукаў. Поўнай сумы грошай пры сабе няма, але ён гатовы скарыстацца крэдытам, які, не можа аформіць на сябе, бо з'яўляецца замежцам. Пры гэтым незнаёмыя пагаджаліся аформіць крэдыт на сваё імя. Узамен аказанай паслугі юнак прапаноўваў грашовую ўзнагароду, як правіла 30—50 тысяч рублёў, а таксама абяцанне своечасова пагашаць крэдыт. Атрымаўшы на рукі дагаворы, тэхніку, малады чалавек знікаў.
Цяпер вядомая колькасць пацярпелых складае 15 чалавек, аднак аператыўнікі мяркуюць, што гэта лічба не з'яўляецца канчатковай. У сувязі з гэтым міліцыянеры просяць усіх, хто мог пацярпець ад махлярства школьніка, паведаміць пра сябе ў Першамайскае РУУС.