Дзейнасць Куляшова падчас разгону Плошчы могуць разгледзець у судзе

Падчас рагляду ў судзе вынікі раследавання па справе аб масавых беспарадках 19 снежня можа быць вынесена рашэнне і наконт адпаведнасці закону дзеянняў службовых асоб, якія кіравалі праваахоўнымі органамі на Плошчы. Пра гэта заявіў генеральны пракурор Рыгор Васілевіч падчас прэс-канферэнцыі 27 студзеня.

Рыгор Васілевіч: “Што тычыцца нейкай адказнасці службовых асоб, дзейнічалі яны ў рамках закона альбо не — гэта таксама пакажуць вынікі раследаванняў. І калі справа будзе перададзена ў суд, то шмат будзе залежыць ад судовага прысуду. Будзе пацверджана віна гэтых асоб ці не будзе. Гэта факты ацэначнага характару з пункта гледжання норм крымінальнага кодэкса, можа якіх іншых актаў заканадаўства”.

Нагадаю, што 26 студзеня міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў усё адказнасць за дзеянні праваахоўных органаў 19 снежня ўзяў на сябе. Па яго словах, менавіта ён аддаваў загады на разгон і затрыманні дэмантрантаў.