Джэф Плат не выключае, што пагодзіцца на беларускае грамадзянства
Каб гуляць за зборную Беларусі па хакеі, канадскаму форварду засталося пражыць у нашай краіне 2 гады.
У інтэрв'ю "Прессболу" канадскі нападаючы мінскага "Дынама" Джефф Платт распавёў, што не супраць прыняць беларускае грамадзянства.
"Для гэтага трэба пражыць у Беларусі чатыры гады запар. Гэта значыць мой першы, няпоўны, сезон у "Дынама" не будзе ўлічвацца. Значыць, змагу атрымаць беларускі пашпарт не раней 2013-га. Калі я застануся яшчэ на два гады ў "Дынама" і застануся патрэбным зборнай Беларусі, то чаму б і не прыняць грамадзянства?", - распавёў хакеіст.