Джэкі Чан здыме фільм пра землятрус у Кітаі
Вядомы акцёр Джэкі Чан плануе зняць фільм пра землятрус ў кітайскай правінцыі Сычуань. Як паведамляе BBC, Чан заявіў, што жадае "зняць фільм пра землятрус, бо
ўвесь час чуеш шмат кранальных гісторый пра гэта. Па тэлебачанні
паказваюць розныя сюжэты пра землятрус, і кожны з іх кранае да глыбіні
душы".
Чан, які ўжо ахвяраваў 1,4 мільёна долараў на дапамогу пацярпелым, распачаў перамовы з рэжысёрамі і сцэнарыстамі. Усе прыбыткі ад фільма пойдуць на дапамогу пацярпелым у землятрусе.
Ён таксама паведаміў, што ў чэрвені ў Ганконгу і Чэнду, сталіцы правінцыі Сычуань, адбудуцца дабрачынныя мерапрыемствы з удзелам прадстаўнікоў творчых прафесій з ўсёй Азіі.
Нагадаю, землятрус у кітайскай правінцыі Сычуань адбыўся 12 траўня 2008 года. Па апошніх дадзеных, колькасць загінулых перавысіла 65 тысяч чалавек і можа дасягнуць 80 тысяч.
Фота: www.chinadaily.com.cn