Джоан Роўлінг прызнаная самай уплывовай жанчынай Брытаніі
Аўтарка эпапеі пра Гары Потэра брытанская пісьменніца Джоан Роўлінг заняла, па версіі нацыянальных СМІ, першае месца ў спісе самых уплывовых жанчын краіны, апярэдзіўшы нават каралеву Элізабэт Другую. Рэйтынг быў складзены галоўнымі рэдактарамі 20 вядучых брытанскіх выданняў з нагоды 100-гадовага юбілею выдавецкага дома National Magazine Company. Як паведамілі прадстаўнікі кампаніі, Роўлінг была такім чынам ўзнагароджаная за талент, упартасць у дасягненні мэты і дабрачыннасць, адзначае ВВС.
Другі радок рэйтынгу заняла жонка вядомага брытанскага футбаліста Вікторыя Бэкхэм, якую модныя крытыкі называюць "іконай стылю". "Бабулі брытанскай манархіі" дасталася толькі трэцяе месца, а жонка прэм'ер-міністра краіны Саманта Кэмеран апынулася на шостым.