Джона Малкавіча ўзнагародзілі "Мальерам" за лепшую рэжысуру

Амерыканскі кінаакцёр Джон Малкавіч атрымаў прэстыжную французскую прэмію "Мальер" у якасці тэатральнага рэжысёра.

Агенцтва France Presse тлумачыць, што такім чынам была адзначана праца Малкавіча над спектаклем "Good Canary" па п'есе амерыканскага драматурга Зака Хелма, больш вядомага як сцэнарыста фільмаў "Крама цудаў" і "Персанаж".

Спектакль "Good Canary" атрымаў найбольшую колькасць намінацый на прэмію "Мальер" - шэсць, але па выніках цырымоніі, якая прайшла ў тэатры "Фолі-Бэржэр" увечары 28 красавіка, быў узнагароджаны двума статуэткамі. Акрамя Малкавіча прыз дастаўся мастаку-пастаноўшчыку П'еру-Франсуа Лімбошу.

Французская версія амерыканскага мюзікла "Кароль Леў" сабрала тры з трох магчымых статуэтак у намінацыях для музычных спектакляў.

Фота: www.allstars.pp.ru