Джоні Дэп здыме фільм пра Сальвадора Далі

Джоні Дэп выступіў ініцыятарам аднаго з галівудскіх праектаў, прысвечаных стогадоваму юбілею з дня нараджэння Сальвадора Далі. Акцёр зладзіў маштабны конкурс сцэнарыстаў і паабяцаў асабіста азнаёміцца з усімі сцэнарамі і адабраць найлепшы.

Паводле словаў акцёра, для яго не мае значэння, хто будзе аўтарам сцэнара, галоўнае, каб гэта быў "сцэнар стагоддзя", а не простае жыццяапісанне.

Ролю мастака Дэп вырашыў выканаць самастойна, прызнаўшыся, што ён шмат гадоў марыў узнавіць вобраз вялікага майстра на экране.

Вядома, што здымкі фільма будуць праходзіць у Барселоне і Празе. У той жа час рыхтуюцца да выхаду два аўтарскія праекты пра жыццё Далі — "Далі і Я" і "Бывай, Далі".

Прадзюсары ваююць за магчымасць выдаць свой фільм пра мастака раней за канкурэнтаў.

Джоні Дэп запэўнівае, што яго каманда ў бліжэйшы час прыступіць да працы. Але зараз галівудскі акцёр задзейнічаны адразу ў дзевяці праектах.

Фота: sourduck.blogspot.com