Дзмітры Мядзведзеў: Пра беларускага прэзідэнта я ўжо ўсё сказаў
Прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў 25 лістапада на сваёй старонцы ў Твітэры выказаўся наконт Беларусі. Карыстальнік dashystik задаў кіраўніку Расіі пытанне: "Як вы ставіцеся да прэзідэнта нашага і будучых выбараў?" Мядзведзеў адказаў так: "Да вашых выбараў стаўлюся максімальна паважліва. А пра вашага прэзідэнта я ўжо ўсё сказаў". Пасля гэтага ён паставіў спасылку на запіс у сваім відэаблогу ад 3 кастрычніка. Тады ў заяве пад назвай "Бессэнсоўная паласа напружання ў адносінах з Беларуссю абавязкова скончыцца" Мядзведзеў рэзка крытыкаваў Аляксандра Лукашэнку.