Дзмітрыеў упэўнены, што калегі па партыі "разабраліся" з ім за выбары
Андрэй Дзмітрыеў лічыць, што калегі па АГП не даравалі яму супрацоўніцтва з Уладзімірам Някляевым у часе прэзідэнцкай кампаніі.
Так ён пракаментаваў ўчарашняе рашэнне Нацыянальнага камітэта Аб'яднанай грамадзянскай партыі аб сваім зняцці з пасады кіраўніка камісіі па міжнародных пытаннях АГП.
"Гэта, на жаль, унутрыпартыйная спроба разабрацца з тымі, хто паводзіўся не так, як гэтага хацелася б частцы кіраўніцтва", — заявіў палітык тэлеканалу "Белсат".
Нагадаем, на мінулых выбарах Дзмітрыеў узначальваў перадвыбарчы штаб Някляева.