Дзмітрый Калдун завёў сабе бізнэс — гуказапісвальную студыю
Беларускі спявак Дзмітрый Калдун і ўдзельнік расійскага гурта “Корни” Аляксандр Асташонак сталі бізнэсоўцамі. Яны стварылі сумесную гуказапісваючую студыю, якая ў перспектыве можа прынесці ім немалыя прыбыткі, паведамляе сайт "Мы". Як распавёў Калдун, студыя называецца “Яшчарка”. Першапачаткова яна не прэтэндавала на бізнэс. Калдуну вельмі хацелася зрабіць яе для ўласных патрэбаў. Але з наяўнай цяпер апаратурай яна цалкам можа прыносіць грошы.
Паводле словаў спевака, “Яшчарка” абсталяваная і для запісу жывога гуку, і для звядзення – поўнага прадакшну.
Паводле словаў спевака, “Яшчарка” абсталяваная і для запісу жывога гуку, і для звядзення – поўнага прадакшну.