Дзмітрый Кухлей перамог у асноўны дзень галасавання, але дэпутатам не стаў
Кандыдат у дэпутаты Мастоўскага райсавету Дзмітрый Кухлей перамог у асноўны дзень галасавання, але саступіў па выніках выбараў з улікам датэрміновага галасавання. Кухлей прадстаўляе аргкамітэт па стварэнні партыі “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі”. Паводле афіцыйных звестак, у асноўны дзень выбараў за яго прагаласаваў 231 чалавек, а за яго канкурэнта - 156. Падчас датэрміновага галасавання за Кухлея быццам бы прагаласавала толькі 52 чалавека, а за суперніка ажно 183.
Канкурэнтам апазіцыянера на выбарах быў дырэктар “Мастоўскай перасоўнай механізаванай калоны” Віктар Шкляр. У размове з Еўрарадыё Дзмітрый Кухлей зазначыў, што на яго акрузе адбываліся парушэнні выбарчага заканадаўства.
Кухлей: "Назіральнікаў не дапусцілі наглядаць над працэсам апячатвання і пламбавання выбарчых скрыняў. Былі факты, калі людзі прыходзілі, а за іх ужо хтосьці прагаласаваў. Як давераная асоба іншага кандыдата я мог знаходзіцца на сваім участку, але мяне выдалілі з яго. Толькі пасля скаргі ў Цэнтравыбаркам да майго прадстаўніка патэлефанавала Лідзія Ярмошына і сказала, што гэтае пытанне ёй вырашана. Выбарчая камісія таксама не захацела абвяшчаць вынікі датэрміновага галасавання адразу пасля яго падліку".
Нагадаем, што Дзмітрый Кухлей 4 гады таму ўжо станавіўся дэпутатам Мастоўскага райсавету.