Дзмітрыя Новіка і Аляксандра Малчанава азнаёмілі з матэрыяламі справы
Зараз матэрыялы іх справаў знаходзяцца ў пракуратуры. Абодва яны абвінавачваюцца у актыўным удзеле ў масавых беспарадках.
Яшчэ двух абвінавачаных па справе "Аб масавых беспарадках" Дзмітрыя Новіка і Аляксандра Малчанава азнаёмілі з матэрыяламі справы. Хутка над імі павінен адбыцца суд, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
На дадзены момант яшчэ дакладна не вядома, у якім судзе будуць разглядацца гэтыя справы. Вядома толькі тое, што 13 - 14 лютага справа Новіка будзе разглядацца ў Менгарсудзе, які будзе вырашаць, у які раённы суд справа будзе перададзена.
Таксама па інфармацыі праваабаронцаў, следчы даў дазвол маці Малчанава Галіне на спатканне з сынам у СІЗА КДБ, аднак кіраўніцтва СІЗА адмовіла ёй у прадастаўленні такой магчымасці.