Дзве беларускія плыўчыхі выйшлі ў паўфінал чэмпіянату свету
У паўфінал чэмпіянату свету на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем выйшлі беларускія плыўчыхі Аляксандра Герасіменя і Святлана Хахлова. У кваліфікацыі Герасіменя паказала 11-ы вынік, а Хахлова выйграла апошні пропуск у лік 16-ці наймацнейшых.
А вось беларусцы Іне Капішынай не хапіла 14-ці сотых секунды, каб патрапіць у паўфінал на дыстанцыі 50 метраў брасам. Тым не менш, яна ўстанавіла новы рэкорд Беларусі. Падобны нацыянальны рэкорд устанавіў і беларус Павел Санковіч на дыстанцыі 50 метраў на спіне. У кваліфікацыі чэмпіянату свету ён быў 30-м сярод 130 удзельнікаў, паведамляе "Прессбол".
Нагадаем, чэмпіянат свету па водных відах спорту праходзіць у сталіцы Італіі Рыме.