Дзве фуры сутыкнуліся і загарэліся пад Гомелем (фота)

Дзве фуры сутыкнуліся і загарэліся на трасе пад Гомелем, непадалёк ад вёскі Галавінцы. Здарэнне адбылося ўвечары 12 траўня. Пасля сутыкнення машыны загарэліся, дым ад пажару было бачна за дзясяткі кіламетраў ад месца аварыі, перадае TUT.by

Адзін з кіроўцаў загінуў.

Адна фура везла дзіцячыя падгузнікі, а ў цыстэрне іншай было каля тоны паліва.