Дзве машыны хуткай дапамогі загразлі па дарозе на выклік у Мінскім раёне
Дзве машыны хуткай дапамогі загразлі па дарозе на выклік у Мінскім раёне. Увечары "хуткую" выклікала жыхарка вёскі Глебкавічы. Аднак машына не даехала да месца, такі ж лёс чакаў і другі аўтамабіль. Як паведамляе газета "Рэспубліка", хуткай дапамозе самой спатрэбілася дапамога — з бліжэйшай пажарнай часткі прыслалі аўтацыстэрну. Выратавальнікі хутка выцягнулі машыны і лекары змаглі патрапіць у Глебкавічы, ды аказаць дапамогу 56-гадовай жанчыне.