Дзве вёскі Гомельшчыны, абясточаныя ўраганам, дагэтуль застаюцца без святла

Дзве вёскі Гомельшчыны застаюцца без святла пасля ўрагану, які прайшоў па Гомельскай вобласці 12—13 чэрвеня. Тады стыхія парушыла энергазабеспячэнне амаль 300 населеных пунктаў, як нагадвае БелаПАН. Абясточанымі пакуль застаюцца вёскі Ліцвіновічы Кармянскага раёна і Навіны — Веткаўскага. У Ліцвіновічах пасля разгулу стыхіі невядомыя скралі правады з некалькіх пралётаў ліній электраперадач.

У абедзве вёскі электрычнасць абяцаюць падключыць ужо сёння, 15 чэрвеня.