Дзве з паловай тысячы фінскіх норак уцяклі з клетак
Пад Хельсінкамі паліцыя, фермеры і мясцовыя жыхары ўсю ноч з 30 на 31 жніўня ганяліся за сотнямі норак, якіх, на думку паліцыі, выпусцілі актывісты-эколагі. Дзве з паловаю тысячы звяркоў дробнымі атрадамі ўцякалі ад пераследу. Іх збіраліся пусціць на футра. У Фінляндыі каля 1400 ферм па вырошчавнні пушных звяркоў, штогод на іх вырабляюць па некалькі мільёнаў шкурак. Мясцовыя эколагі рэгулярна ладзяць падобныя акцыі.
korespondent.net
korespondent.net