Дзяніс Коршук стаў найлепшым гульцом чэмпіянату Беларусі па баскетболе

Найлепшым гульцом 18-га чэмпіянату Беларусі па баскетболе прызнаны 32-гадовы форвард "Мінску-2006" і зборнай краіны Дзяніс Коршук. Як інфармуе БЕЛТА, другое і трэцяе месца яшчэ ў двух таварышаў Дзяніса Коршука па камандзе - Уладзіміра Шарко і Аляксандра Куля.

Сярод легіянераў першым стаў амерыканскі абаронца мінчукоў Дантэ Стыгерс, а найлепшым трэнерам прызнаны настаўнік "Мінску-2006" Андрэй Крыванос. У цяперашнім сезоне яго падапечныя ўпэўнена выйгралі не толькі чэмпіянат, але і сталі ўладальнікамі Кубка Беларусі. Прычым яны перамаглі ва ўсіх праведзеных сустрэчах і нацыянальнага першынства, і кубкавага розыгрышу.

Сёлета ў апытанні прынялі ўдзел беларускія баскетбольныя спецыялісты, а таксама спартовыя журналісты розных СМІ нашай краіны.