Дзяржаўная падтрымка беларускіх хакейных клубаў будзе працягнута
Працягнутае дзеянне пастановы кіраўніка Беларусі аб дзяржаўнай падтрымцы хакейных клубаў. Нагадаем, яна з’явілася ў ліпені 2003 года і яе дзеянне неаднаразова
працягвалася. Права на дзяржаўную падтрымку маюць беларускія клубы
экстралігі, паведамляе БелаПАН.
Вядома, што летась на развіццё хакею дзяржава выдаткавала 60 мільярдаў рублёў. Паводле ацэнак экспертаў, бюджэты беларускіх хакейных клубаў складаюць ад 1 да 4 мільёнаў долараў.
Іх фінансавае становішча не заўсёды стабільнае. Калі за некаторымі з іх замацаваны дзесятак прадпрыемстваў, дык іншыя маюць толькі па адным спонсары.
У дадатку да пастановы Аляксандра Лукашэнкі пералічваюцца прадпрыемствы і арганізацыі, «якія аказваюць сістэматычную падтрымку хакейных клубам».