Дзяржаўтаінспекцыя прапануе мінчукам здаваць "аўтахлам"
Старыя непатрэбныя аўтамабілі прапануе мінчукам здаваць Дзяржаўтаінспекцыя. Цяпер, паводле рашэння сталічных уладаў, ДАІ і камунальныя службы займаюцца вызваленнем вуліц і двароў ад "аўтахламу". Гэтаму папярэднічае працэдура пошуку гаспадара кінутага транспартнага
сродку. Калі знайсці яго няўдаецца, тады суд прызнае, што машына не мае
гаспадара і перадае яе ў камунальную ўласнасць Мінску. Для таго, каб
самастойна здаць стары аўтамабіль, прыватная асоба мусіць зняць яго з
уліку ў ДАІ і напісаць заяву ў ЖЭС пра вываз яе на звалку.
Як інфармуе "Інтэрфакс", аснову сталічнага "аўтахламу" складаюць 20-30-гадовыя "Жыгулі", "Запарожцы" і "Масквічы", таксама ёсць і іншамаркі, увезеныя ў краіну ў пачатку 90-х.
Як інфармуе "Інтэрфакс", аснову сталічнага "аўтахламу" складаюць 20-30-гадовыя "Жыгулі", "Запарожцы" і "Масквічы", таксама ёсць і іншамаркі, увезеныя ў краіну ў пачатку 90-х.