Дзярждэп ЗША зноў раскрытыкаваў Беларусь за парушэнні правоў чалавека
11 сакавіка Дзяржаўны дэпартамент ЗША апублікаваў штогадовы даклад аб захаванні правоў чалавека ў свеце. Як адзначае Радыё "Свабода", раздзел, прысвечаны Беларусі, змяшчае вельмі крытычныя ацэнкі. Ва ўступе да справаздачы па стане правоў чалавека ў свеце наконт Беларусі гаворыцца, што пасля нешматлікіх пазітыўных крокаў, зробленых ўладамі ў 2008 годзе, адсутнасць рэформаў на працягу 2009 года выклікала расчараванне.
Справаздача Дзярждэпартаменту сярод розных фактаў парушэння правоў у Беларусі за мінулы год адзначае выкраданні апазіцыйных актывістаў і вываз іх за горад, разгоны вулічных акцыяў і збіццё дэманстрантаў, выкарыстоўванне абавязковай вайсковай службы як меры стрымання супраць апазіцыянераў, адлічэнні студэнтаў за грамадска-палітычную актыўнасць, дыскрымінацыю людзей, якія карыстаюцца беларускай мовай ды іншыя факты.