Дзярждэпартамент ЗША: Беларусь выбрала шлях канфрантацыі
Прэс-сакратар Дзярждэпартамента ЗША Шон Макормак пракаментаваў сітуацыю са скарачэннем штату супрацоўнікаў амерыканскай амбасады ў Мінску па патрабаванні беларускіх уладаў. "Дзеянні беларускіх уладаў, якія выклікаюць шкадаванне, паказваюць, што
Беларусь абрала шлях канфрантацыі і ізаляцыі замест шляху ўзаемадзеяння
і дэмакратычных рэформаў", - заявіў ён.
Паводле Шона Макормака, ЗША скарачае штат удвая "з вялікім шкадаваннем", і з-за гэтага была часова прыпынена выдача амерыканскіх візаў беларускім грамадзянам.
"Мы б хацелі мець іншыя адносіны з Беларуссю, але гэта стане магчымым толькі тады, калі беларускі ўрад прадэманструе прыхільнасць захаванню правоў чалавека і асноўных свабодаў", - падкрэсліў прэс-сакратар Дзярждэпартамента ЗША.
БелаПАН