Дзярждэпартамент ЗША патрабуе вызвалення Аляксандра Казуліна

Вызвалення палітвязня Аляксандра Казуліна патрабуе ад афіцыйнага Мінску Дзярждэпартамент ЗША. Спікер Белага Дома Гордан Джондру заявіў, што выхад на волю палітыка з'яўляецца "ўмовай для пачатку дыялогу па нармалізацыі адносінаў".

"На жаль, Беларусь працягвае рэпрэсіі ў адносінах сваіх грамадзян. Прэзідэнт Буш і ЗША будуць падтрымліваць грамадзян Беларусі ў іх імкненні да свабоды", - падкрэсліў Джондру.

Нагадаем, што пра чаканне ад уладаў Беларусі вызвалення Казуліна заявіла і камісар Еўрасаюза па знешніх сувязях і палітыцы дабрасуседства Беніта Ферэра-Вальднер.

АФН