Дзярждэпартамент ЗША выказаўся супраць размяшчэнне ракет "Іскандэр" у Белар
Размяшчэнне расійскіх ракетных комплексаў "Іскандэр" на тэрыторыі Беларусі не будзе спрыяць захаванню стабільнасці ў еўрапейскім рэгіёне. Пра гэта заявіў 14 лістапада афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Роберт Вуд, каментуючы выказванні Аляксандра Лукашэнка ў інтэрв'ю газеце The Wall Street Journal. Р.Вуд падкрэсліў, што ЗША маюць намер размясціць у Чэхіі і Польшчы сістэму супрацьракетнай абароны "для прадухілення магчымай пагрозы з боку Блізкага Ўсходу, асабліва Ірана".
Прадстаўнік Дзярждэпартамента падкрэсліў, што Злучаныя Штаты "жадалі б цясней супрацоўнічаць і мець добрыя адносіны з Беларуссю і беларускім народам".
БелаПАН
Прадстаўнік Дзярждэпартамента падкрэсліў, што Злучаныя Штаты "жадалі б цясней супрацоўнічаць і мець добрыя адносіны з Беларуссю і беларускім народам".
БелаПАН