Дзяржкантроль не ведае, ці скончылася забарона на праверкі
У сектары па працы са СМІ Камітэта дзяржкантролю не ведаюць, ці распачаліся ўжо праверкі фінансавай дзейнасці суб’ектаў гаспадарання.
Нагадаем, што 1 ліпеня скончыўся паўгадавы мараторый на правядзенне фінансавых праверак. Аднак у КДК пакуль не даюць інфармацыі, ці распачаліся ўжо праверкі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў начальнік сектара па працы са СМІ Кірыла Данілаў:
Данілаў: “Праверкі, як вы ведаеце, у гэты перыяд праводзіліся толькі ў тым выпадку, калі былі падставы. Што датычыць заканчэння мараторыя, то мне трэба ўдакладніць, я не магу зараз сказаць”.
У студзені 2009 года Камітэт дзяржкантролю ў сувязі з увядзеннем мараторыю на праверкі скараціў іх колькасць амаль удвая, аднак сума спагнаных у дзяржбюджэт сродкаў вырасла на 68%.